Ёсць месцы
да якіх ты ідзеш толькі адзін
без запісу аб нараджэнні
без страхавой кніжкі
крэдытных картаў
пасярэдніцтва святара.
У закавулках сумлення
улік поспехаў і страт.
І тады я сартую эмоцыі.
Я буду каталагізаваць ворагаў маіх дзяцей
даючы ім пароль: небяспечныя.
Падмацуюся апошняй стравай думак
што не растаптала па дарозе
ні адной божай кароўкі
нікога не заразіла вірусам подласці.
Гэтай спражкай сашпілю сваё зямное жыццё.
Я пачну вязаць свой мост да нябёсаў
ніткамі забытых падзей
“Жонка Бедуіна”, Быдгашч, 2011 г.
9 чэрвеня 2020