Дылемы

9 чэрвеня 2020

А што потым. калі адчуеш што тое
што было нагадвае абгрызеную костку?
Вырэзваеш свае жаданні. на тонкія лустачкі эканоміі. бачыш
пустэчу дня як празрысты бекон. занадта салёны і цяжкатраўны
каб намачыць вусны. баючыся яго нявызначанага. смаку
каб прывёў цябе да экстазу шалёнай насычанасці…
крайнасць. знак нашага часу. як пульсуючы мазоль
ці твой арганізм можа справіцца. а душа
не страціць свядомасці ў споведзі ў святара-празорцы?

Твой эмбрыён толькі будзе. перадаваць
свет інтэлекту паэта, які кранаў пачуцці. як сэрца матыля.

Высушы куткі вуснаў з пякучых крышынак
кавалка. які толькі што праглынуў і яшчэ перашкаджае
у тваёй галаве. смела хапаючы за мякаць жыцця. выплюхваючы
яго сакавітасць.

З польскай мовы пераклала
Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.