Стварэнне

9 чэрвеня 2020

Дылемы

А што потым. калі адчуеш што тое
што было нагадвае абгрызеную костку?
Вырэзваеш свае жаданні. на тонкія лустачкі эканоміі. бачыш
пустэчу дня як празрысты бекон. занадта салёны і цяжкатраўны
каб намачыць вусны. баючыся яго нявызначанага. смаку
каб прывёў цябе да экстазу шалёнай насычанасці…
крайнасць. знак нашага часу. як пульсуючы мазоль
ці твой арганізм можа справіцца. а душа
не страціць свядомасці ў споведзі ў святара-празорцы?

Твой эмбрыён толькі будзе. перадаваць
свет інтэлекту паэта, які кранаў пачуцці. як сэрца матыля.

Высушы куткі вуснаў з пякучых крышынак
кавалка. які толькі што праглынуў і яшчэ перашкаджае
у тваёй галаве. смела хапаючы за мякаць жыцця. выплюхваючы
яго сакавітасць.

З польскай мовы пераклала
Міра Лукша

9 чэрвеня 2020

Паведамленне самому сабе

Цяпер настаў час,
запісу электроннай пошты сваім думкам.
Лаканічныя выказванні
Націсне дагледжаная рука
Нячулымі літарамі алфавіту.
Штучныя ўтварэнні
з трыццаці трох літар
усё больш і больш таямнічыя
і чужыя сучасным,
як Міцкевіч.

Пошта-гутарка з адлюстраваннем,
пошта-лісты атрыманыя ў спешцы,
пошта-пачуцці –
аголеныя з сакрэтаў паперы,
музыкі разарваных канвертаў,
тонкасці часу на чытанне
ў цішыні,
з самім сабой у самоце.

Разбураныя жорсткасцю
пастуквання пальцамі па клавіятуры
бесцырымоннасці.
Аголеныя ад самарэфлексіі,
хуткія непаслядоўныя тэмы,
як прыгожая дзяўчына ў квяцістай сукенцы
і мары пра каханне,
могуць выклікаць невылечны неўроз.

У гуку істэрыі разрываных думак
кінутыя ў скрынку
як выкарыстаныя інструменты
і падвергнутыя ўтылізацыі,
матэрыялізуюцца як попел у труне,
стануць шэрымі ў падсвядомасці.
Непатрэбнымі.

Калі адабралі ў іх душу
і сэнс існавання
ўсур’ёз

9 чэрвеня 2020

Любоўная эпітафія

Каханне завыла
І падохла
Вялікі двухспальны ложак
З таго часу
Стаў халодны
Кожны з іх
Пачаў шукаць
Новы сад любові
Параніўшы падэшвы ўваходзілі
У небяспечныя адносіны
Кожны з іх закрануў яшчэ
Аголеныя грудзі
Цалаваў шыю і рот каханка
Але заўсёды бачылі магілу першага
Кахання
Былі дызайнерамі помніка для яго
З усведамленнем таго што разам
Яны забілі гэту еднасць
Душ
Цярпліва каюцца
Ці заслужаць яны Раю?

9 чэрвеня 2020

Дыяганаль

Дзесяць запаведзяў заўсёды былі яго праблемай
І спадзяецца, што Бог яго растлумачыць
Перад жонкай, дзецьмі і самім сабой
Гнуткасць заўсёды была яго
сілай
Да ператварэння ў жывую карыкатуру.
Яго падарожжа наперад
вялікая ненудотнасць
У нізе інстынктаў
адчувальная асалода
Над прорвай у кустах мэты
Непрысутнасці як глушэц
З глухатой на душы
Загледжаны ў карціну
Я.
Хлопчыка, якому амаль пяцьдзесят гадоў.
Атрымлівае асалоду ад прыгод як ад цукерак
Свет дарослых ведае лепш
чым сябе…

9 чэрвеня 2020

Дрэсіраваныя думкі

паўсталі
дрэсіраваныя на працягу многіх гадоў
размешчаны раўнамерна на галаве
як форма салдата
твае ротвейлеры
чорныя пажыральнікі аптымізму
што просяць на дзвюх нагах
яшчэ
не ведаючы, што такое гонар

існавалі каб кусаць раўці
нюхаць сляды радасці і кусаць яе за лыткі
пераадольваючы бар’еры цярпення
не ведаючы што гэта такое асалода і спакой

сёння адмовіліся ад ежы
захварэлі ад перанасычанасці
нездаровым харчаваннем

сышлі
на працяглы шпацыр з сумам
і песімізмам

маліцеся…
каб зніклі бясследна

9 чэрвеня 2020

Пяшчота

Калі пяшчота не баліць
Прыносіць бадзёрасць думкі
Яна падымае і ратуе як крылы матыля
Гэта ласка.
Галюцыніруе дрыготкай
І раздражняе словам «яшчэ»
Каб стагнала на рэцэптарах падэшваў
шэпчучы
Не спыняйся
Я прагну
Тваю прастору пампаваць у мяне
На кончыках пальцаў
падэшвамі ног
плоскасцямі цела
Выцягнутага ў гамаку інтымнага пагляду
шчыльна прылягаючага
Да нашых усмешлівых веек.
Метамарфоза цноты.

Я не ведаю, калі
Пьета перастала плакаць
Абвергла дагматы рэлігіі
Папяровыя слёзы перасталі быць белымі
сталі жывымі
Сумныя лядашчыя думкі
пачалі цвярдзець
Ты ад перанасычэння ўцвярдзення свету
Пагаднілася з катамі сына
Поўная любові ніколі не выпрабаванай
Падзялілася ёю з самымі маленькімі
Якім больш патрэбна каханне
Што рухае прыватныя мікракосмасы
з малымі дыяметрамі выпрабаванняў
Кожны дзень ён сустракае Мадонну і Нёбу
Як яны ходзяць рука ў руку
У рэлігійным экстазе
Ступаючы па зямлі
А тая цвярдзее з кожнай хвілінай
Неправеранай усмешкі

9 чэрвеня 2020

Блізкасць

Якая яна?
Калі з усмешкай у табе змагаецца
Са слязой пад акулярамі
Што шукаеш мяне
На пошуках сваіх абмеркаванняў
Сядаючы побач з ёй
Робячы выгляд…
Якая яна ёсць?
Блізкасць
Якая як яшчарка
Пырхае побач мяне
І ёсць
толькі імгненнем
эманацыяй пачуццяў
драпежна любоўнага

якое падбухторвае
каб не забываць
гэта значыць ужо не за гарамі
блізка
але недаступная
як хваля
залівае мяне
Так што губляю сэнс
калі дакранаюся нагой тугі

Якая яна ёсць
што можа захапіць
Яго і яе
Да забойства прастор іншых
Пачуццяў якія ўзбіраюцца
Да святла
як немаўляты
якія прагнуць жыцця
Усё бліжэй да шчасця
Але ўсё роўна нязграбна.

Адлюстраванні Пойдзем туды дзе была пачата надзея Глядзі, гэта гінкго, якое пахне
вечнасцю Сімвал зялёнай тканкі І муха, што сілкуецца фекаліямі Шум галін, як рухі рукамі
На развітанне няўлоўнага Патоку сакрэтаў Да якім ключом з’яўляюцца твае вочы Хвалююся,
як туман над травамі што кранаецца нашым паскораным дыханнем.


9 чэрвеня 2020

Калі б…

Калі б… Месяц быў велічыні ў адзін піксель
ён меў бы памеры неразумнага мужчыны
(кропля крыві на целе)
ён боўтаўся б як фігура Ніла Армстронга
і залатое сяйво гэтага Месяца
грэла б мяне так
як быццам быў са мной фізічна
паверыць у міраж? ігуаны побач
з акулярамі або без
чуеш? – гэта ружанец
з Фацімы пах сандалавага дрэва
ахіне цябе ноччу
не толькі нашы пальцы

9 чэрвеня 2020

У агародах Дзэн

У агародах Дзэн
гавораць камянямі
пустэча
пясок
філасофскія тварэнні
могуць доўжыцца
ахалоджваць эмоцыі
гамы глупстваў
без якіх чалавек перастае быць
чалавекам

відаць лёгка дараваць
прасцей чым рабіць выгляд
кахаць мабыць прасцей чым кінуць
пясок у вочы
і разбураць гармонію Эдэма

у агародзе Дзэн
я не памятаю паху незабудак
а можа яны не пахнуць у маёй памяці
яны квітнеюць над ракой ашаламляючым блакітам
з жоўтым жартоўным вочкам
апраўленым у водбліскі ранняга лета
сцяжкі кветак…

цяпер я ў агародзе Дзэн
адзінаццатая не марыць
дванаццатая не ўспамінаць
трынаццатая не жыць
я выходжу…

“Жонка Бедуіна”, Быдгашч, 2011 г.

9 чэрвеня 2020

Мост у неба

Ёсць месцы
да якіх ты ідзеш толькі адзін
без запісу аб нараджэнні
без страхавой кніжкі
крэдытных картаў
пасярэдніцтва святара.
У закавулках сумлення
улік поспехаў і страт.
І тады я сартую эмоцыі.
Я буду каталагізаваць ворагаў маіх дзяцей
даючы ім пароль: небяспечныя.
Падмацуюся апошняй стравай думак
што не растаптала па дарозе
ні адной божай кароўкі
нікога не заразіла вірусам подласці.
Гэтай спражкай сашпілю сваё зямное жыццё.

Я пачну вязаць свой мост да нябёсаў
ніткамі забытых падзей

“Жонка Бедуіна”, Быдгашч, 2011 г.

9 чэрвеня 2020

Акушэрка

Яе скрываўленыя рукі прымаюць жыццё
ад прыязнай дзевяць месяцаў маткі
яна першая кранае дзіця вачыма
пераразае пупавіну залежнасці
і захоплівае яго ў свет двухногіх істот
якіх называюць людзьмі
вяртае да маці прагнай пачуццяў

плён выспеўшы ў ёй на працягу некалькіх месяцаў
малюсенькі вузельчык загорнуты ў тэтру
Кахання
альбо праблем
па крыку дзіцяці распазнае яго алфавіт
эмоцый
вопытная акушэрка
шпітальная сувязная з прыродай
штодзённа сілкуецца ўсмешкай
з радасцю маладых мам

“Жонка Бедуіна”, Быдгашч, 2011 г.

9 чэрвеня 2020

Жонка Бедуіна

Згорбленая
Сумная
Сухая
Жонка Бедуіна
без слова падае ваду для абмыцця ног

Для яе
апошні кавалачак бараніны
глыток вады з бруднай біклагі
Без права адмовіцца
без волі да жыцця
без волі на адмаўленне
што яна шчаслівая

Колькі разоў ты бываеш жонкай
і колькі разоў ты жонка Бедуіна?

“Жонка Бедуіна”, Быдгашч, 2011 г.