The author of the pictures is: Arturro Sobreiro
Катарына Лавмель - гэта мастацкі псеўданім Катажыны Назарук -- польскай паэтэсы, культурнай аніматаркі і філолага.
Арганізатарка і стваральніца двух выданняў Паэтычнага свята ў Кабыльніцы і сямі выпускаў паэтычнага конкурсу для моладзі са Слупска і Слупскага павета. Аўтарка зборнікаў вершаў: «Жонка Бедуіна» (Быдгашч 2011), «Шэпт і космас» (Варшава 2014), Антураж (Познань, 2019). Друкавала вершы ў альманахах і часопісах: "Топас", "Акант", "Лірыдрам", "Паэзія сёння", "Ангора", "Змрочная Цэнтральная і Усходняя Еўропа", "Контуры", "Слупскі павет". Удзельніца шматлікіх сустрэч творцаў, літаратурных польскіх і міжнародных фэстаў. Сяброўка Гданьскага клуба паэтаў і літаратурнай групы «Na Krechę”. Стыпендыятка мэра Слупска ў галіне культуры ў 2011 годзе. Жыве ў Партугаліі.