Стварэнне

9 чэрвеня 2020

Хвіліны-сутнасці

у нашым Асгардзе пакой пахне зялёнай гарбатай і табой

думкі паддаюцца аўры моманту быцця
эфемерда некалькі гадзін зачаравана ў кадрах фатаграфій

кожны раз калі ты як дождж і свежасць акіяна
распускаеш мае эмоцыі дасягаючы да ядра
стукаеш да колішняй Афрадыты каб пазычыць солі жарсці
альбо зачароўваеш яе ў боль чарговай тугі

расчэсваю валасы упарадкоўваю свае пачуцці краплю цела
задыхаюча павабным водарам Белай Жамчужыны

ты здымаеш яго вельмі хутка як стрынгі
часам з грубым реверсам усмешкі
я паглынаю цябе і мігценне моманту
найбольш прагная вінных вечароў і раніц
кранаю вуснамі спіну і сцёгны як Гея камякі зямлі
разгортваю чарговыя пласты ў пошуках скарбаў
цаляючы ў тое што за небасхілам

Фрыгг з усмешкай тчэ хмары

9 чэрвеня 2020

На выбарчым плакаце

пустая размова лопае як мыльная бурбалка
хай яе напоўняць словы – апілкі
маляўнічая мякаць ад Фабрыкі Сноў
перапынак пакаяння скончыўся
і разлічванне на лягчэйшыя дні
няхай словы не гучаць нема
туга штурхае верш да немаўчання
бо добрае слова перад сном спакушае
як плюшавая падушка

людзям з плакатаў
ад пастаянных усмешак
апускаюцца шчокі павекі вусны

9 чэрвеня 2020

Партугальскія мульгерэс*

Партугальскія мульгерэс* маюць асалоду
ад сонца ў кавярнях Алгарве
і ў варшаўскіх Лазенках сівавалосая
корміць галубоў спакойная і далікатная
для рытуальных птушыных раніц
прабегла паўмарафон
больш не адчувае выбуху гневу
не дагледжвае шнараў
з кожным годам усё цяжэй
прыліпае да зямлі
усмешка з якой цалуе матылёў
павінна быць часткай календара –
не прытвараецца – прыгажэе з кожнай маршчынай
памятае што найцяжэй дараваць

  • па-партугальску — жанчыны

9 чэрвеня 2020

Охо

чаму танга не мае межаў –
пачатку і канца
Ці гэта можа сістэма нуль адзін?

(яна як грызлі і балерына)
ведаеш толькі некалькі крокаў
аднак варочаюць табой як хочуць –
віруеш
прыціснутая абцасам заміраеш як нота
без дыху
паддаешся з плюшавай лагоднасцю
няхай вядзе і спакушае цябе лёс
мы пазначым хвіліну танцам
гэту ўспышку зрэнак
дыханне як палёт калібры
Давяраю…
самае галоўнае – быць у тваіх абдымках

9 чэрвеня 2020

І нашто…

І нашто… гэтыя ад’езды для пошукаў прасторы
і лабірынты першапачатковай велічыні космасу
цішыня, якая – калі нараджаецца – гудзе
дэцыбелы бярэ сабе на службу
і пустыя хвілны змаўляюцца ў маёй галаве
супраць палёгкам і бестурботнасцям
дэ-факта – ты задумшчык супраць сябе
верыш што яны не твае а проста з тэлебачання
а хапіла б толькі павярнуць назад
заглянуць гэтым страхапудам у зрэнкі
памятаць што кожны канец
гэта пакамечаны пачатак
ты жывеш у пачуцці
што Бермудскі трохкутнік выпусціў са жмені
вераб’я і лебедзя – тваіх херувімаў

9 чэрвеня 2020

На скалах Алгарве

На скалах Алгарве мы дыхаем – глыбока
дзікасць ветру гэта крылы
і мары ўжо не проста хваля
я дазваляю акіяну і табе несці сябе
без карты без компаса і ніякага кампрамісу буя
мы больш не лічым ліхтарыкаў у небе –
нават для загубленых чаек ноч не чужая
мы плывем з трыумфам развітага ветразя
папіхваныя ў ранішні туман
за скаламі думкі круцяць віры
зашмат вуглякіслага газу –
эколагі паўтораць за намі (без літасці)
што гэты агонь як пажар
шалёна іскрыцца ў нашых сэрцах